У шматлікіх гарадох Польшчы адбылісія мітынгі межах дня салідарнасці з Беларусьсю. Быў перададзены зварот да презыдента Польшчы Леха Качыньскага, Эўрапіейскай Камісіі і Эўрапарлямэнту аб патрымцы міжнароднай місіі назіральнікаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
ВАРШАВА
У Варшаве больш за 300 асоб удзельнічала ў мітынгу зарганізаваным «Звязам у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» і ініцыатывай «Вольная Беларусь». Быў перададзены зварот прадстаўнікам Адміністрацыі Прэзыдента Польшчы, прадстаўніцы Эўрапейскай Камісіі ў Польшчы Розе Тун і Л. Кемпажэ з інфармацыйнага бюро Эўрапарлямэнту.
«Мы маем мэту пераканаць інстытуцыі Эуразьвязу ў неабходнасці надзвычайнай мабілізацыі сяброў Эўразвязу. Мы жадаем, каб кожны з іх накіраваў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі сваіх назіральнікаў,» — сказаў Якуб Міхалоўскі з ініцятывы «Волная Беларусь».
«Падтрымка дэмакратычных намаганняў беларускага грамадства — наш абавязак. Нельга у такі істотны момант забываць аб маральным абавязку, вынікаючага з гіторыі нашай краіны» — напісана у звароце.
БЕЛАСТОК
У Беластоку больш за 200 асобаў удзельнічала ў акцыі «Дух свабоды» польскага фонду імя Роберта Шумана. Акцыя адбылася пад лёзунгамі «Салідарныя з Беларусьсю», «Так для свабоды! Так для Беларусі!».
У неба было выпушчана некалькі соцень каляровых балонікаў, як сымбаль перадачы беларускаму народу салідарнасьці. Скандавалі «Жыве Беларусь!». Луналі бела-чырвона-белыя і польскія сьцягі. У акцыі, між іншым, удзельнічалі вучні зачыненага на Беларусі Коласаўскага ліцэя.
ЛЮБЛІН
Хэппэнінг у Любліне, ў знак салідарнасьці з Беларусю, зарганізавалі «Міжнародная Амністыя» і некалькі іншых недзяржаўных арганізацый. У цэнтры горада моладзь трымала партрэты зніклых дзеячаў беларускай апазыцыі і аркушы з напісанымі «сям’ю галоўнымі грахамі» беларускіх уладаў, такімі як: «Адсутнасьці свабоды слова»,»Прыгнятанне апазіцыі»,» «Адсунасьць свабоды сходаў», «Парушэнне правоў нацыянальных меншасьцяў» і т.д.
ПОЗНАНЬ
У Познані ля помніка Адаму Міцкевічу прысутнічала больш за 50 чалавек. Удзельнікі мітынгу запалілі белыя і чырвоныя знічы, а над іх галовамі луналі беларускія сьцягі. Пасля мітынгу усе рушылі на канцэрт беларускага гурта «Зеро-85».
ВРОЦЛАЎ
У Вроцлаве акцыю арганізаваў «Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі». Каля 20 чалавек, загорнутых у бела-чырвона-белыя сьцягі, запаплілі свечкі на цэнтральным пляцу горада.
ГОЖАЎ ВЕЛЬКАПОЛЬСКІ
У цэнтры Гожава Велькапольскага ўдзельнікі акцыі выказалі сваю падтрымку беларускай апазыцыі. Агранізатары акцыі «Маладыя Дэмакраты» раздалі улеткі, запалілі свечкі ў знак салідарнасьці з беларускімі змагарамі за правы чалавека.
КАЛІШ
Дэлегацыя вучняў з дзвух Калішскіх ліцэяў маніфэставала пад помнікам Яна Паўла ІІ у знак салідарнасьць з беларускім народам. Моладзь запаліла белыя і чырвоныя знічы.
СЛУПСК
У Слупску больш за 30 студэнтаў запалілі на цэнтральнай плошчы, перад партрэтамі зніклых беларускіх апазыцыянераў, знічы, мінакам раздалі больш за 500 інфармацыйных улетак аб акцыі, а таксама актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Луналі беларускі, польскі і сцяг Эўразвяза. Акцыю арганізавалі «Маладыя Дэмакраты» «Кола палітычнай думкі».
Хартия-97