Украіна з намі!

17/01/2006

Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі 16-га студзеня па ўсёй Украіне. Жыхары Кіева, Львова, Луганска, Данецка, Херсона, Чаркасаў, Чарнігава, Івана-Франкоўска, Чарнаўцоў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў са свечкамі і партрэтамі зніклых і палітзняволеных беларусаў.

У акцыях узялі ўдзел Ініцыятыва «Солідарність!», Альянс «Майдан», Грамадзянскае аб’яднанне «Опора», Грамадзянскае аб’яднанне «Національний альянс», Кіеўская група Amnesty International, Українська Гельсинська спілка, прадстаўнікі беларускай ініцыятывы «Трэці шлях», а таксама простыя украінцы, неабыякавыя да лёсу Беларусі.

Хартия-97