У Вашынгтоне адбыліся грамадзкія слуханьні па Беларусі

10/03/2006

У Вашынгтоне ў Хэльсынскай камісіі ЗША адбыліся грамадзкія слуханьні пад назовам «Адмова ад свабоды: Беларусь напярэдадні выбараў». Хэльсынская камісія — гэта незалежнае фэдэральнае агенцтва, якое займаецца маніторынгам выкананьня правоў чалавека ў сьвеце.

Удзел у слуханьнях узялі кангрэсмэн Крыстафэр Сміт, які прадстаўляў адміністрацыю Белага Дому, намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмэр, які даў дастаткова жорсткую ацэнку дзейнасьці прэзыдэнта Лукаашэнкі і перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, а таксама сэнатар Браўнбэк.

На слуханьня выступалі прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый — рэдактарка «Студэнцкай думкі» Ірына Віданава, прадстаўнікі дэпартамэнту Эўразіі Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту, Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту, Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, аддзелу Цэнтральнай Эўропы Нацыянальнага фонду дэмакратыі.