Студэнтаў факультэту тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта 26 красавіка пасля заняткаў вязуць саджаць дрэвы ў Салігорск.
Шмат студэнтаў гэтага факультэту былі затрыманыя падчас акцыяў пратэста на Кастрычніцкай плошчы і атрымалі арышты. Адзін з іх, Віталь Анушкевіч, быў адлічаны з універсітэту. Іншых выклікаюць да кіраўніцтва факультэту і прымушаюць пісаць распіскі аб тым, што яны не будуць удзельнічаць у акцыях апазіцыі, паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце ў абарону рэпрэсаваных.
Хартия-97