Латвія зрабіла сёньня неабходныя ўнутраныя працэдуры для ўвядзеньня забароны на ўезд на сваю тэрыторыю Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 беларускіх афіцыйных асобаў.
Гэтая забарона ўведзеная ў парадку выкананьня пастановы Рады Эўразьвязу, прынятай 10 красавіка сёлета. Рашэньне Рады Эўразьвязу было матываванае «масавымі парушэньнямі правоў чалавека і выбарчых стандартаў» напярэдадні і падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Радыё Свабода