Дэпутаты Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе жадаюць абмеркаваць «беларускае пытанне». Дыскусію па становішчы ў Беларусі арганізуе кіраўнік адмысловаў групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЕ, дэпутат нямецкага Бундэстагу Ута Цапф. Да ўдзелу ў дыскусіі, якая мае адбыцца ў сераду, запрошаная афіцыйная дэлегацыя беларускага парламенту на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргеям Забалотцам, а таксама кіраўнікі апазіцыйных Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.