У Дзень салідарнасьці з Беларусьсю а 19 гадзіне па польскаму часу перад амбасадай Расеі у Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з Беларусьсю. У ей прыняла удзел болей 30 палякаў і беларусаў. На пачатку акцыі адбыўся пэрфоманс — «Перацягванне інтэграцыйнага канату». Частка прысутных, падзяліўшыся на дзьве групы — адны ў масках з выявай Аляксандра Лукашэнкі, а другія — Уладзімера Пуціна, пад музыку «Эй, ухнем» перацягвалі вяроўку, зачэпленую з двух бакоў за чалавека ў кашульцы з надпісам «Беларусь». «Беларусь», аднак не паддалася і ў выніку перакінула іх усіх.
Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць зьніклых беларускіх палітыкаў, заявілі пра неабходнасьць спыненьня Расеяй падтрымкі беларускага рэжыму, а потым пад гітару сьпявалі беларускія песьні.
Акцыі былі арганізаваныя сябрамі «Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».
Хартия-97