Малебен за беларускі народ адбыўся ў Бэльгіі 16 чэрвеня

20/06/2006

У Антвэрпане ў беларускай парафіі адбыўся малебен за беларускі народ. Набажэнства было зладжана з нагоды Дня салідарнасьці, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца.

Падчас малебну вернікі прасілі Бога абараніць Беларусь ад варожае крыўды, загаіць народныя раны, дапамагчы перамагчы ўсе цяжкасьці і цярпеньні, а таксама спаслаць «Беларускаму народу ахвярных слугаў, якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі».

Малебен завершыўся духоўным гімнам-малітвай «Магутны Божа».