“VoliaMusic” падрыхтавала кампакт-дыск “Песьні Свабоды-2”

01/07/2006

Аўтаспынам да вольнай краіны (Фота)
13:16, 14/07/2006

13 ліпеня ў Барысаве адбыўся чарговы палітычны флэш-моб. Моладзь грамадзянскай кампаніі "За свабоду" выйшла галасаваць на дарогу Барысаў -Менск, трымаючы ў руках лісты з надпісам тых месцаў, куды яны хацелі б патрапіць. Хтосці хацеў даехаць да плошчы К.Каліноўскага (Кастрычніцкай) ў Менску, некаторыя хацелі даехаць да пр.Ф.Скарыны і пр. Машэрава, якія памянялі назву паводле ўказу Лукашэнкі. Але самае галоўнае – моладзь хоча жыць ў вольнай, еўрапейскай краіне. “Да новай Беларусі”, “Да свабоднай прасторы”, “Да дэмакратыі”, “Да праўды”, “Да лепшага жыцьця” – такія надпісы былі на лістах, якія трымалі “аўтаспыншчыкі”. Пасля флэш-мобу моладзь павязала на дрэвах джынсавыя стужкі, як сымбаль Свабоды…