7 ліпеня споўнілася шэсьць год як зьнік аператар ОРТ Зміцер Завадскі. С гэтай нагоды актывісты салігорскага «Маладога Фронта» і Партыі БНФ арганізавалі акцыю салідарнасці з сям`ёй журналіста. Людзі сядзелі на сцэне, якая знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Салігорску каля 40 хвілін, трымаючы у руках партрэты Зміцера Завадскага. 8 ліпеня салігорскія актывісты дэмакратычнага руху увечары вывесілі ў цэнтры горада рсьцяжку «Мы помним», да якой былі прымацаваны партрэты зьніклых і палітвязьняў, і выставілі дзесяткі свечак.
Пэўна, фактар колькасці гледачоў не дазволіў міліцыянтам, якія знаходзіліся непадалёк затрымаць арганізатараў і зняць транспарант на працягу 35 хвілін. Пасьля таго, як натоўп значна зменшыўся, супрацошнікі праваахоўных органаў спрабавалі затрымаць моладзь, якая ладзіла акцыю: міліцыянты наведвалі кватэры актывістаў і перасьледвалі іх па гораду на аўтамабілях. Абышлося без затрыманняў.
Хартия-97