Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу і канцэрту з нагоды наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Гэтае мерапрыемства, з удзелам гуртоў «NRM», «Крама», «Таварыш Маўзэр», «PLAN», Аляксандра Памідорава ды іншых, пройдзе ўвечары 25 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор. Канцэрт і мітынг, названыя «Песьні Свабоды», прысьвечаны 15-й гадавіне наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі
Радыё Свабода