У Швецыі запаліліся свечкі на ўспамін па зніклых беларускіх палітыках

18/09/2006

Увечары 16 верасня ў Карлкузе, Арэбра і шмат якіх іншых гарадах Швецыі запаліліся свечкі на ўспамін па зніклых беларускіх палітыках і ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Удзельнікамі акцый сталі прадстаўнікі Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваімі шведскімі партнерамі. Напярэдадні выбараў у Швецыі выказаць салідарнасць з Беларуссю прыйшлі прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі на чале з партыяй «Мадэратэ», прадстаўнікі маладзёвых арганізацыі ды простыя шведы.

Шведскія палітыкі распавялі прысутным пра стан дэмакратыі ў Беларусі і развіцце адносін паміж краінамі, а беларусы адказалі на шматлікія пытанні прысутных.