Польская салідарнасць з Беларуссю: акцыі ў Варшаве, Кракаве, Гданьску, Вроцлаве, Познані, Люблін

17/10/2006

16 кастрычніка споўніўся год, як у Польшчы распачалася кампанія салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды ў вядомым сваей прыхільнасцю да Беларусі варшаўскім клюбе «Рэмонт» адбылося два мерапрыемства. На пачатку адбылася мультымедыйная прэзентацыя кампаніі «16” у Польшчы, падчас якой былі прадстаўлены фотаздымкі і відэа з акцыяў, якія адбываліся на працягу года. У другой палове мерапрыемства адбыўся канцэрт беларускамоўнага хіп-хоп праекту «Чырвоным па Белым», які выклікаў хвалю пазытыўных эмоцыяў у прысутных беларусаў, а таксама палякаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў «Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».

Акцыі салідарнасці прайшлі таксама ў шматлікіх гарадах Польшчы.

У Белай Падлясцы мясовыя беларусы-студэнты запалілі сямбалічныя чырвоныя і белыя знічы пад кансулятам РБ.

У Гданьску маладыя беларусы і палякі зладзілі шэсьце па цэнтральнай вуліцы ў Старым горадзе, якое скончылася пад бюро Леха Валенсы, дзе былі запалены сымбалічныя знічы. Акцыя выклікала вялікую зацікаўленасьць мясцовай прэсы.

У Кракаве 20 чалавек сабраліся ля Новага Калегіюма і прайшлі маршам да помніка Адаму Міцкевічу, дзе запалілі знічы і прымацавалі да помніка партрэты беларускіх палітвязняў і зніклых палітыкаў.

Ва Уроцлаве беларускія і польскія студэнты наладзілі шэсьце з бел-чырвона-белымі сьцягамі і запалілі знічы.

У Познані некалькі беларускіх студэнтаў запалілі знічы пад помнікам Адаму Міцкевічу, ушаноўваючы тым самым памяць зніклых і аддаючы даніну павагі беларусім змагарам..

У Любліне пад помнікам Люблінскай Вуніі некалькі дзясяткаў беларусаў і палякаў запалілі знічкі салідарнасці з беларускім змагарамі. Пасля адбыўся паказ фільму Паўла Шарамета «Дзікае Паляванне-2» аб зніклых беларускіх апазыянерах.

 

Хартия-97