Абрамовічу далі 15 сутак за выхад да рэзыдэнцыі Лукашэнкі з плякатам

27/10/2006

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысава Аляксандр Абрамовіч атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных вязьняў. Пра гэта паведамілі ў судзе Ленінскага раёну Менску.

26 кастрычніка насупраць галоўнага ўваходу ў будынак адміністрацыі ён разгарнуў плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна і надпісам «Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням». Праз некалькі хвілінаў яго затрымала ахова будынку і людзі ў цывільным. У студзені Алесь Абрамовіч адбыў 7 сутак у турме на Акрэсьціна за тое, што выйшаў да прэзыдэнцкай адміністрацыі з плякатам «Выбары без дыктатара Лукашэнкі».

Радыё Свабода