За паўгода да смяротнай кары прысуджаныя пяць чалавек

03/11/2006

За першае паўгоддзе 2006 года ў Беларусі былі вынесеныя пяць прысудаў да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары, паведаміў «Інтэрфаксу" старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала. «Летась гэты від пакарання быў ўжыты і выкананы ў двух выпадках. на першае ліпеня гэтага года колькасць асуджаных да гэтага пакарання ўзрасла да пяці», — заявіў В.Сукала.

Па яго адзнацы, «гэта выклікана ростам серыйных забойстваў, калі пазбаўляюцца жыцця два, тры, чатыры чалавекі». «Вядома, у гэтым выпадку і грамадства, і суды трапляюць у вельмі складаную сітуацыю, таму што ў тут пажыццёвае зняволенне таксама з`яўлялася б несуразмераным зробленаму», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, што «гэтыя пяць выпадкаў, калі ўжо нельга было знайсці ніякіх змягчальных абставін для неўжыцця смяротнай кары».