Брусэль: пікет супраць падтрымкі Расеяй беларускага рэжыму

08/11/2006

Каля 15 беларусаў правялі пікет супраць падтрымкі Расеяй цяперашніх беларускіх уладаў. Нагодай для акцыі сталася гадавіна ад дня арышту старшыні Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьмітра Піменава ў часе галадоўкі пратэсту таксама супраць падтрымкі Масквой беларускага рэжыму.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, дагэтуль невядома, за што спадара Піменава трымалі ў брусэльскай вязьніцы 38 дзён.