Салідарнасьць са Зьмітром Дашкевічам у Баранавічах

11/12/2006

16 сьнежня а 8 гадзіне вечара баранавіцкая моладзь запаліла сьвечкі ў гарадзкім парку ў знак салідарнасьці з асуджаным лідэрам Маладога Фронту, Зьмітром Дашкевічам.

Нягледзячы на перашкоды супрацоўнікаў міліцыі, якія не дазволілі правесьці акцыю ля ўваходу ў гарадзкі выканаўчы камітэт, і вецер, што ўвесь час гасіў агеньчыкі, маладыя людзі выказалі сваю нязгоду з рашэньнем суду. Усё адбывалася моўчкі, без лішніх слоў, не было ні сьмеху, ні ўсьмешак, бо кожны з прысутных у той момант быў разам са Зьмітром, там, у Шклове. А сьвечкі яшчэ доўга стаялі, ні кім не кранутыя і ня згашаныя, бо гарэлі яны ня простым агнём, а агнём веры й праўды, што жыве ў сэрцы кожнага з нас.

Алесь Хорса