10 снежня ў Дзень правоў чалавека, прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшлі па цэнтральных вуліцах Кракава ў адмысловых накідках з надпісам «Казулін». Па словах намесніка старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянціна Лазаронкава, акцыя была праведзеная ў знак салідарнасці і падтрымкі лідэра партыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага па палітычных матывах Аляксандра Казуліна, які трымае галадоўку з 20 кастрычніка, ужо 53 дні.
У акцыі ўзялі ўдзел беларускія студэнты з Варшавы і Катавіц, якія навучаюцца ў Польшчы, сябры БСДП (Грамада), прадстаўнікі Свабоднага прафсаюза Беларускага з Белаазёрску і Берасці.
Хартыя’97