У суботу, 20-га Студзеня ў 11:00 раніцы, ля будынку расейскага кансуляту ў Ню-Ёрку адбудзецца пікет пратэсту супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі.
Расейскі кансулят у Ню-Ёрку знаходзіцца па адрасе:
9 East 91 Street (даезд цягнікамі мэтро 4,5,6 да прыпынку 86 St., або тая ж самая лінія 6 да прыпынку 96 St.).
Акцыя ладзіцца Беларускім Маладзёвым рухам.
Усіх неабыякавых запрашаем далучыцца й падтрымаць.