Удзельнікі акцыі салідарнасьці ў Бабруйску — на волі

16/01/2007

Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», затрыманыя падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці, на волі. Тасіію Кабанчук, Сяргея Адамовіча, Тамару Саксонаву, Аляксандра Калесьнікава, Аляксея Сатакова, Чабана Ўладзімера ды Ігара Клянчака абвінавачвалі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня.

Міліцыянты выклікалі дзьве службовыя машыны, але не арыштавалі ўдзельнікаў акцыі, сярод якіх былі і людзі сталага веку. На працягу 20 хвілінаў міліцыянты патрабавалі ад грамадзкіх актывістаў разысьціся. Увесь гэты час акцыя не перапынялася, а міліцыянты слухалі аповеды пра беларускую рэчаіснасьць.