Зьміцер Хведарук і Алег Корбан вызваленыя

07/02/2007

Сёньня ўвечары, недзе ў 19:40, з ізалятару КДБ былі вызваленыя лідэры Маладога Фронту Зьміцер Хведарук і Алег Корбан. Маладафронтаўцы далі падпіску пра нявыезд. Хлопцы знаходзіліся ў турме спэцслужбаў 3 сутак.

Нагадаем, што 4 студзеня, ў нядзелю, на прыватнае кватэры ў Менску, на якой праходзіла паседжаньне Цэнтральнае рады Маладога Фронту, супрацоўнікамі спэцназу й КДБ былі затрыманыя 29-ць лідэраў рэгіянальных і менскае раённых філіяў моладзевага нацыянальнага руху. Пасьля шматгадзінных допытаў, пад час якіх на кватэрах некаторых маладафронтаўцаў адбываліся ператрусы, усе затрыманыя былі вызваленыя, акрамя лідэраў МФ Зьмітра Хведарука й Алега Корбана. На хлопцаў былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 193.ч 1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Трэба адзначыць, што па гэтым жа артыкуле быў асуджаны й лідэр Маладога Фронту, Зьміцер Дашкевіч.

Як паведаміў Зьміцер Хведарук за той час, што маладафронтаўцы знаходзіліся ў турме КДБ, дапытаныя яны былі 2 разы. Трэба дадаць, што Зьміцер Хведарук усе 3 сутак, трымаў пост-галадоўку. Пасьля вызваленьня Зьміцер паведаміў, што відавочна гэтыя крымінальныя справы, масавыя арышты, допыты й ператрусы адбываліся па замове вышэйшага кіраўніцтва й зьвязаныя з акцыяй Любові, якая павінна адбыцца ў Менску. Зьміцер Хведарук рашуча пацьвердзіў, што мерапрыемствы ў Дзень сьвятога Валянціна ў цэнтры беларускае сталіцы адбудуцца пры любых умовах і яшчэ раз заклікаў беларускую моладзь прыйсьці 14 студзеня ў 18:00 на пл.Свабоды.