Акцыя на Кастрычніцкай плошчы ў Менску

19/03/2007

19 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы адбылася моладзевая акцыя, прымеркаваная да гадавіны леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. У акцыі ўзяло ўдзел каля ста чалавек. Супрацоўнікі міліцыі й байцы спэцназу выцясьнілі маладых людзей на вуліцу Янкі Купалы і давялі да опэрнага тэатру. Пасьля чаго ўдзельнікі акцыі разышліся. Затрыманьняў не было.