Новыя арышты напярэдадні Дня Волі

23/03/2007

Актывіст Яўген Шэдко пакараны 5 суткамі арышту. Аляксей Шыдлоўскі пакараны 5 суткамі арышту. 22 сакавіка Пінскі гарадзкі суд арыштаваў на 5 сутак старшыню гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандра Раманоўскага. У Магілёве на сем сутак арышіаваны васемнаццацігадовы Максім Азараў. Зьмітра Хведарука арыштавалі на 5 сутак. Сержука Карповіча пакаралі арыштам на трое сутак. Натальля Старасьціна і Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак.

На кватэрах моладзевых актывістаў вядуцца ператрусы. КДБ і міліцыя сочаць за кватэрамі апазыцыянэраў.