Абвінавачванні высунутыя супраць пяці актывістаў «Маладога Фронту»

29/03/2007

Сёння ў пракуратуры Менска былі прад’яўленыя абвінавачванні ў «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі» яшчэ двум моладзевым актывістам — Аляксею Янушэўскаму і непаўнагадовай Насце Палажанкі. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр Артур Фінькевіч, які сам цяпер адбывае пакаранне на «хіміі». Нагадаем, што ўчора абвінавачванні былі прад’яўленыя Зміцеру Хведаруку, Барысу Гарэцкаму і Алегу Корбану. З актывістаў узятая падпіска аб нявыездзе.

Нагадаем, што крымінальная справа аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» было ўзбуджаная Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Юнакам ставіцца ў віну парушэнне арт.193 ч.1 Крымінальнага кодэкса РБ. Па дадзеным артыкуле да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення свабоды прысуджаны лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч.

У пракуратуры паведамілі, што справа будзе перададзеная ў суд да 4 красавіка.