Праваабаронцы заклікаюць адхіліць кандыдатуру Беларусі

02/05/2007

Звыш 40 праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў заклікалі Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі, якая прэтэндуе на месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека.

У звароце праваабаронцаў адзначаецца, што шматлікія парушэньні правоў чалавека, дапушчаныя беларускімі ўладамі, робяць «абсалютна непрымальным» удзел Беларусі ў працы праваабарончага ведамства ААН.

Арганізацыя Human Rights Watch назвала пазыцыю афіцыйнага Менску ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека «жахлівай і бессаромнай».

Галасаваньне аб кандыдатуры Беларусі мае прайсьці ў Генэральнай асамблеі ААН 17 траўня.