Салідарнасьць Новагародку

21/10/2007

16 кастрычніка ў горадзе Новагародку на кургане Адама Міцкевіча ў 20:00 мясцовымі актывістамі быў праведзены Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Артурам Фінкевічам і Зьмітром Дашкевічам.

Было запалена 16 сьвечак, выстаўлены фотаздымкі палітвязьняў, вакол былі раскіданы ўлёткі «Будзем салідарныя разам». Напрацягу 15 хвілін моладзь стаяла са сьвечкамі нягледзечы на жудаснае надвор’е. Да гэтага ў горадзе была праведзена інфармацыйная праца з насельніцтвам, распаўсюджваліся налепкі, улёткі, зьяўлялася графіці.

Зараз у Новагародку ідзе масавае «заглушэньне» сьвядомай
моладзі. Унесены шэраг абмежаваньняў наконт сымболікі, паводзінаў, думак. Праводзяцца ідэалагічныя працы ў школах, каледжах, вучылішчы. Прымушаюць папаўняць шэрагі руху БРСМ. Настаўнікі пужаюць дрэннымі характарыстыкамі і адзнакамі, а таксама выключэньнем з навучальнай установы. На пытаньне: «А як жа дэмакратыя? А дзе ж свабода?» адказваюць: «Шукайце свабоду дзе хочаце, але не ў навучальнай установе, не на працы!».