Удзельніках святкаваньня Хэлоўіна ў Менску караюць арыштамі. Першай асудзілі Тацяну Лашкарову. Судзьдзя Савецкага раёну сталіцы Людміла Савасьцян прысудзіла дзяўчыне 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Тацяна заявіла, што пратакол затрыманьня не адпавядаў рэчаіснасьці. Маладых людзей абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта «абражаў грамадзкую мараль».
Адвакат затрыманай Сьвятлана Гарбаток зазначыла, што паказаньні пратаколаў не пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў: ні супрацоўнікаў ЦУМу, якія бачылі затрыманьне, ні сябрамі затрыманых, ні нават паказаньнямі міліцыянтаў, што праводзілі затрыманьне.
Тацяна Лашкарова таксама заявіла, што падасьць скаргу ў пракуратуру.
Судзьдзя Аксана Ралява асудзіла Андрэя Кіма да 7 сутак арышту. Андрэй Кім заявіў, што абвяшчае галадоўку. Таксама ён зазначыў, што будзе пісаць скаргу на судзьдзі, паколькі лічыць яе дзеяньні незаконнымі.
Наша Ніва
На фота: Андрэй Кім