Салігорскіх маладафронтаўцаў затрымалі за віньшаваньне ў Дзень любові

14/02/2008

Актывістаў салігорскага Маладога Фронту Івана і Ільлю Шылаў, Хрысьціну Самойлаву, Паўла Батуева, Рыгора Астапеню, Андруся Тычыну і Глеба Сноркіна затрымалі падчас сьвяткаваньня Дня Любові, паведамляе МФ,

Маладафронтаўцы ў строях анёлаў і закаханага сэрца раздавалі салігорцам сьвяточныя валентынкі і віншавалі іх са сьвятам Любові, прымацавалі да сьцяны салігорскага выканкаму расьцяжку з надпісам “Мы любім Беларусь”.

Праз гадзіну, не складаючы пратаколаў, маладафронтаўцаў адпусьцілі.