Моладзь павіншавала палітвязьняў са сьвятамі

18/03/2008

У Дзень салідарнасьці актывісты Маладога Фронту і «Ініцыятывы» сабраліся на Галоўпаштамце, каб павіншаваць палітвязьняў Алеся Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча зь вялікімі нацыянальнымі хрысьціянскімі сьвятамі Днём Волі і Вялікднем.

«Мы спадзяемся, што нашыя лісты, нашыя віншавальныя паштоўкі прынясуць хоць невялікую радасьць і сьвятло зьняволеным Алесю, Андрэю і Сяргею, — кажа ўдзельнік акцыі, маладафронтавец Уладзімер Сяргееў, — і наша агульная падтрымка, шчырая надзея і моцная вера абавязкова прынясуць плён».