Сьвяткаваньне ўгодкаў БНР у Варшаве

26/03/2008

Больш за 200 асобаў удзельнічала ў акцыі, якай прайшла ў польскай сталіцы. Калёна салідарных зь Беларусьсю прайшла ад помніка Мікалаю Капэрніку на вуліцы Кракаўскае Прадмесьце аж пад будынак Сэйму. Там удзельнікі акцыі перадалі польскім парлямэнтарам пэтыцыю з просьбай аб рэзалюцыі, у якой польскі парлямэнт выкажа супраціў аўтарытарнай уладзе ў Беларусі.

Над калёнай луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Дэманстранты выкрыквалі настыпныя лёзунгі: «Менск-Варшава — агульная справа», «Беларусі ніхто не задушыць».

У варшаўскай калёне ішла перважна моладзь. Анна Кавальска, студэнка 5-га курсу псыхалёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, перакананая ў тым, што такое становішча супраць рэжыму — гэта абавязак палякаў.

А.Кавальска: «Там увесь час адбываюцца жудасныя рэчы, а свабоды як не было, так і няма. І хаця ў афіцыйнай прэсе нічога пра гэта ня пішуць, то праблема надалей застаецца. І таму я сюды прыйшла, каб даць голас Беларусі. Я перакананая ў тым, што беларусы пачуюць нашыя галасы. Большасьць з нас прыйшла сюды, каб паказаць, што Польшча іх падтрымлівае й зычыць ім усяго найлепшага.»