Памятай!

17/07/2008

Расцяжкі з лічбай «16» і заклікам «Памятай!» з’явіліся ў Дзень Салідарнасці ў розных раёнах Мінска. Актывісты кампаніі замацавалі іх на мастах, будынках, агароджах. Многія з іх былі бачныя на працягу некалькіх гадзінаў і прыцягнулі ўвагу жыхароў гораду. Расцяжкі былі вывешаныя ў мікрараёнах «Захад», «Сухарава» і «Паўднёвы Захад».