Ворша памятае пра зьніклых беларусаў

30/08/2008

30 жніўня ў Оршы прайшла акцыя, прысьвечаная Mіжнароднаму дню зьніклых. Актывісты мясцовых моладзевых арганізацый прайшліся па ўсіх мінірынках гораду, дзе раздавалі мінакам незалежную газэту «Народная воля» й тэксты дэкларацыі і Канвенцыі ААН супраць гвалтоўных зьнікненьняў.

Не зважаючы на даволі дрэннае надвор’е ў Оршы, акцыя прайшла пасьпяхова, бо выклікала жывы інтарэс у мінакоў. Маладзёнам давялося шмат распавядаць пра канвенцыю аб гвалтоўных зьнікненьнях й пра зьніклых беларускіх палітыкаў. На мінірынку па вуліцы Леніна з пакупнікоў утварылася нешта кшталту мітынгу. Каля дзесяці чалавек абступілі моладзевых актывістаў і слухалі расповед пра канвенцыю аб гвалтоўных зьнікненьнях.

 

Прэс-служба Фундацыі імя Зьмітра Завадзкага