Бабруйск адзначыў Міжнародны дзень зьніклых

31/08/2008

Учора, 30 жніўня ў міжнародны дзень зьніклых людзей, у Бабруйску
адбылася акцыя па раздачы адмысловых брашураў з тэкстам канвенцыі супраць гвалтоўных зьнікненьняў. Кніжачкі раздаваліся моладзевымі актывістамі з мясцовага аддзяленьня міжнароднай грамадзкай арганізацыі «Малады Фронт».

Акцыя праходзіла ў фармаце шпацыру групы маладых людзей па галоўных вуліцах Бабруйска ў цэнтры горада. Падчас раздачы моладзевыя актывісты тлумачылі гараджанам аб праблемах гвалтоўнага зьнікненьня людзей ня толькі ў сьвеце, але і ў нашай Беларусі. Грамадзяне тым часам актыўна падтрымлівалі дыскусыю і выказвалі свае меркаваньні адносна прычынаў дадзенай праблемы. Былі закранутыя пытаньні зьнікненьняў такіх вядомых людзей, як міністар унутраных спраў Юрый Захаранка, грамадскI дзеяч Анатоль Красоўскі і палiтык Віктар Ганчар, журналіст Зьміцер Завадзкі.

 

Прэс-служба Фундацыі імя Зьмітра Завадзкага