Традыцыйная акцыя салідарнасьці са зьняволеным моладзевым актывістам Алесем Баразенкам прайшла ў панядзелак ля сьцен Валадаркі.
Некалькі дзясяткаў актывістаў Маладога Фронту і грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» сталі ланцугом, трымаючы ў руках партрэты палітвязьня і плякаты «Ты павінен быць з намі», каля ізалятара.
На акцыю Салідарнасьці прыйшлі і лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук.
Міліцыя назірала за мерапрыемствам, аднак, узельнікаў акцыі не чапала.
Прэс-служба МФ