Каля 50 чалавек узялі ўдзел у мітынгу на плошчы Палацкага ў цэнтры Прагі ў дзень адкрыцьця саміту "Усходняга партнэрства".
Удзельнікі мітынгу пратэставалі супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Пасьля мітынгу удзельнікі з бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі "Свабоду палітвязьням", "Свабоду Беларусі", "Не – дыктатуры" накіраваліся да Палацу Кангрэсаў, дзе праходзіць саміт.
Радыё Свабода