Дзе Навумаў? Дзе Шэйман?

05/07/2010

Сенсацыйны фільм пра Лукашэнку на НТВ (Поўная версія відэа) важная навіна 306

21:50, — Палітыка
Сенсацыйны фільм пра Лукашэнку на НТВ (Поўная версія відэа)

Расейскі тэлеканал, нарэшце, распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі, паведамляе сайт Хартыi`97.

У праграме «Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв’ю з выкрадзенымі апазіцыянерамі і іх сваякамі, і наўпрост кажацца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Прыводзіцца таксама інтэрв’ю з былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, распавядаецца, як ён быў збіты напярэдадні выбараў, а затым кінуты ў турму. Распавядаецца таксама ў фільме пра асабістае жыццё беларускага кіраўніка і яго пазашлюбнага сына, пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра выдаткаваныя на падтрымку Лукашэнкі мільярды.

Упершыню таксама ў фільме прыводзяцца выказванні Лукашэнкі, дзе ён хваліць Гітлера і кажа пра тое, што Германія 30-х гадоў з’яўляецца для яго мадэллю дзяржаўнага ўладкавання.

Прыводны фільм, паказаны НТВ увечары 4 ліпеня. У Беларусі фільм «Хросны бацька» традыцыйна патрапіў пад цэнзуру і не быў паказаны.

Цалкам фільм можна скачаць тут