Тэрмін утрыманьня Алеся Бяляцкага пад вартай працягнуты на 2 месяцы

16/08/2011

12 жніўня, разам з выстаўленьнем Алесю Бяляцкаму абвінавачаньня ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ), тэрмін утрыманьня праваабаронцы пад вартай быў працягнуты на 2 месяцы.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе “Вясны” і на прыватнай кватэры праваабаронцы прыйшлі вобшукі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.