Беларусы Канады адзначаюць 90-годзе БНР

26/03/2008

Сьвяточныя мерапрыемствы, зарганізаваныя Згуртаваньнем беларусаў Канады, прайшлі ў беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Тароньце.

«Урачыстая богаслужба, экскурс у гісторыю, а таксама багатая канцэртная праграма сабралі поўную залю беларусаў,» — паведаміў «Радыё Свабода» Дзьмітры Эльляшэвіч са Згуртаваньня беларусаў Канады. Заплянаваныя таксама ўрачыстасьці ў Манрэалі ды Атаве — фэдэральнай сталіцы Канады.

Ад імя Прэм’ер-Міністра Канады беларускую грамаду павіншаваў Дзяржсакратар Джэйсан Кэні.