16-га красавіка (серада) а 10:00 у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы (вул. Кірава, 21) пачнецца судовае паседжаньне па «справе 14?ці». Пра гэта nn.by паведаміла адвакатка Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка.
М.Пашкевіч, А.Бондар, А.Баразенка, П.Вінаградаў, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, М.Субач, Т.Цішкевіч, М.Дашук праходзяць па справе мітынгу прадпрымальнікаў, што адбыўся 10 студзеня ў Менску.
Маладым людзям інкрымінуецца арт. 342-1 Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакараньне ад штрафу да трох гадоў пазбаўленьня волі.
16 красавіка будуць судзіць таксама і Андрэя Кіма, супраць якога выстаўлены два абвінавачаньні. Працэс над распачаўся 1 красавіка, але быў перанесены з прычыны аб’яднаньня двух крымінальных справаў
Андрэя Кіма абвінавачваюць таксама паводле арт. 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы. Інцыдэнт нібыта здарыўся падчас іншага мітынгу прадпрымальнікаў, 21 студзеня.
Наша Ніва