16 жніўня акцыя салідарнасьці прайшла ў Горадні, паведамляе сайт кампанii «Джынс за свабоду». Маладзёжныя актывісты нагадалі жыхарам горада пра Дзень салідарнасьці. Яны вывесілі транспарант з лічбай «16» і заклікам «Памятай!» у цэнтры горада, дзе заўсёды бывае вельмі шмат людзей. Акцыя прайшла без затрыманняў.
Таксама ў розных раёнах горада з’явіліся плакаты з лічбай 16.