Дзень салідарнасьці ў Кобрыне: малітва за зьніклых

17/11/2008

Больш за 10 маладафронтаўцаў прынялі удзел у акцыі салідарнасьці ў Кобрыне. Моладзь сабралася ў цэнтры горада на плошчы Свабоды і накіравалася да бліжайшай царквы.

Каля месца збору знаходзіўся аўтамабіль ДАІ, які пасля пачатку руху застаўся на месцы.

Моладзь у царкве памалілася за бясьследна зьніклых палітыкаў і накіравалася ў гарадзкі парк, дзе і завяршылася акцыя. Праз паўгадзіны пасля сканчэньня міліцыянты прыбралі фота зьніклых людзей і заставілі толькі лямпадкі, якія потым забралі мінакі.