Варшанскія міліцыянты некалькі гадзінаў дапытвалі актывіста Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, закаваўшы яго ў кайданкі й зьбіваючы дубінкамі й нагамі.
У сераду Сяржук Гумінскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў офісе варшанскіх дэмакратычных сілаў. Маладафронтаўца даставілі ў пастарунак, дзе напрацягу некалькіх гадзінаў адбываўся жахлівы допыт 18-гадовага хлопца. Сяржука закавалі ў кайданкі й, зьбіваючы дубінкамі й нагамі, патрабавалі падпісаць прызнаньні паводле узбуджанай на маладафронтаўца крымінальнай справы за нібыта зробленыя ім графіці.
Малады Фронт лічыць дзеяньні варшанскіх міліцыянтаў злачыннымі й у чацьвер зьвернецца ў генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу па факце фашыстоўскага зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі Сяржука Гумінскага.
Прэс-служба МФ