Павал Севярынец асуджаны на пятнаццаць сутак

23/08/2007

22 жніўня заснавальнік Маладога Фронту і сустаршыня Аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец асуджаны судом Маскоўскага раёну Берасьця да пятнаццаці сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю сустрэчы прыхільнікаў БХД і прэзэнтацыю сваёй кнігі «Лісты зь лесу».

Суд над палітыкам працягваўся два дні, падчас якіх судзьдзя Вольга Сьмірнова знаёмілася з матэрыяламі справы й праглядала відэаазапіс затрыманьня, на якім было паказана, як міліцыянты ламіліся ў памяшканьне, дзе праходзіў сход.