«Gazeta Wyborcza» друкуе сьпіс чыноўнікаў, якім забароняць уезд у ЭЗ

10/03/2006

Сёньня ўплывовая польская газэта «Gazeta Wyborcza» надрукавала частковы сьпіс асобаў, якія Эўрапарлямэнт прапануе ўнесьці ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу. Нашаму карэспандэнту, аднак, з правераных крыніцаў у Эўрапарлямэнце ўдалося здабыць поўны сьпіс.

1. Сяргей Атрошчанка — выдавец газэты «Обозреватель».
За што: закрыцьцё газэты «Свободные новости», судовыя скаргі супраць газэты «Народная Воля».

2. Лілія Ананіч — намесьнік міністра інфармацыі
За што: ціск на журналістаў, суўдзел у закрыцьці незалежных мэдыяў.

3. Ларыса Багуслаўская — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

4. Алег Бажэлка — генэральны пракурор да 2000 году

5. Іван Бранчаль — намесьнік кіраўніка сьледчага аддзелу генпракуратуры
За што: Не зрабіў усё магчымае, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці вінаватых у зьнікненьнях апазыцыйных палітыкаў.

6. Віктар Галаванаў — міністар юстыцыі
За што: рэпрэсіі і перасьлед сяброў незалежных прафсаюзаў.

7. Уладзімір Холад — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

8. Людміла Даўжэнка — судзьдзя ў Менску
За што: вырак у справе Міхаіла Марыніча, палітвязьня.

9. Марына Казловіч — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

10. Аляксандар Малалетаў — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

11. Валер Міцкевіч — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

12. Натальля Пяткевіч — намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта
За што: шматлікія парушэньні закону, фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

13. Алег Праляскоўскі — памочнік прэзыдэнта — начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта
За што: парушэньні Канстытуцыі, фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

14. Уладзімір Русакевіч — міністар інфармацыі
За што: ціск на прэсу, саўдзел у закрыцьці незалежных мэдыяў.

15. Уладзімір Сінякоў — начальнік галоўнага ўпраўленьня кадравай палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта
За што: зьнішчэньне прынцыпаў самакіраваньня, ціск на мясцовыя ўлады, арганізацыя выбарчых фальсыфікацыяў.

16. Мікалай Шаўцоў — былы начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта
За што: парушэньне канстытуцыі, разьвіцьцю і ўвядзеньне мэханізмаў ідэалягічнага кантролю, фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

17. Ніна Шпак — дырэктар інстытуту грамадзка-палітычных дасьледаваньняў пры адміністрацыі прэзыдэнта
За што: фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

18. Уладзімір Цецоха — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

19. Рыгор Васілевіч — старшыня Канстытуцыйнага суду

20. Пятро Яскевіч – сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

21. Маргарыта Жорава — сябра ЦВК
За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

Наступныя асобы — супрацоўнікі міліцыі і КДБ ўнесеныя ў сьпіс «за саўдзел у арыштах апазыцыянэраў, кіраўніцтва акцыямі разгону дэманстрантаў, прад’яўленьне ім абвінавачаньняў, удзел у палітычных сьледзтвах».

22. Віктар Скурат — начальнік Завадзкога аддзяленьня міліцыі ў Менску
23. Уладзімір Сьмірноў — начальнік міліцыі Маскоўскага раёну ў Берасьці
24. Іван Смолікаў — начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну ў Гомелі
25. Вастль Шылаў — начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну Магілёва
26. Станіслаў Васілеўскі — начальнік міліцыі Ленінскага раёну Гародні
27. Леанід Абрамюк — кіраўнік Цэнтральнага РАУС
28. Аляксандар Акінчыц — начальнік Бялыніцкага РАУС
29. Анатоль Беляшэўскі — Кіраўнік Гарадзенскага РАУС
30. Сяргей Бясьсьмертны — кіраўнік Савецкага РАУС
31. Уладзімір Басалыга — начальнік РАУС у Менску
32. Сяргей Далдоў — начальнік РАУС
33.Генадзь Гадко — начальнік Кастрычніцкага РАУС Горадні
34. Міхась Калатухін — начальнік міліцыі ў Берасьці
35. Аркадзь Касьцючык — начальнік РАУС Ленінскага раёну Берасьця
36. Анатоль Куляшоў — начальнік ГАУС ў Менску
37. Вячаслаў Курэль — начальнік міліцыі ў Магілёве
38. А.Манікайла — начальнік ОРУ ў Менску
39. Іван Мікуліч — начальнік РАУС Маскоўскага раёну Менску
40. Уладзімір Міхневіч — начальнік РАУС Партызанскага раёну Менску
41. Аляксандар Найдэнка — начальнік РАУС Савецкага раёну Менску
42. Уладзімір Ніковіч — начальнік сьледчага аддзелу КГБ па Менску і Менскай вобласьці
43. Іван Падгорскі — начальнік фрунзенскага РАУС Менску
44. Аляксандар Палянскі — начальнік РАУС Кастрычніцкага раёну Магілёва
45. Уладзімір Рудзішкін — начальнік Ленінскага РАУС
46. Ігар Саньнікаў — начальнік Першамайскага РАУС
47. Міхаіл Сіманкоў — начальнік РАУС Ленінскага раёну, Магілёў

 

Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода