«Я вельмі абураны тым, як улады абышліся з людзьмі, што выйшлі засведчыць сваё законнае права на свабоду, на справядлівасць. Тым больш, гэта выглядае непрыстойна, што адбываецца ў дзень вялікага свята беларускага народа 25 сакавіка. Марныя ўсе гэтыя высілкі людзей, якія фальсіфікуюць не только выбары, а ўсе, што можна фальсіфікаваць. Нічога гэтым яны не даб`юцца. Такім спосабам гвалту, разбою, праўду не задушыць і сапраўдную волю не задушыць. І ўладам не хапае ня толькі элементарнага сумленьня, і розума не хапае, каб вось гэтае зразумець. Ганарыцца трэба тымі нашымі грамадзянамі, якія не могуць цярпець гвалту і здзеку і выходзяць, каб заявіць свой пратэст. Асабліва трэба ганарыцца маладымі людзьмі. Як жа ня сорамна пра гэтыю слаўную, патрыятычную моладзь казаць такія гнуснасці, якія колькі дзен гучаць па дзяржаўнаму тэлебачанню? І ўсё-такі за ўсе гэта прыйдзецца плаціць — гэтага не даруюуь ні людзі, ні Бог. Так нельга абыходзіцца са сваім народам. Народ за гісторыю сваю заслужыў іншай долі, свабоднага жыцця. Я хачу пажадаць усім: і моладзі, і усім, хто разумее наша становішча — каб не падалі духам, не верылі ашуканцам і правакатарам, каб стойка трымаліся сваёй пазыцыі, бо увесь прагрэсіўны дэмакратычны свет з намі. І сам Бог з намі. Значыць, перамога за намі. Жыве Беларусь!», — заявіў Народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч для прэсавага цэнтру Хартыі-97, каментуючы жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску ў Дзень Волі.
Хартия-97