Казуліна і яго паплечнікаў выпусьцілі на волю

02/03/2006

На 19 гадзінаў амаль усе затрыманыя сёньня паплечнікі Аляксандра Казуліна былі выпушчаныя зь міліцэйскіх пастарункаў.

Ва ўправе міліцыі Ленінскага раёну знаходзіцца толькі родны брат кандыдата Ўладзімер Казулін.

Як паведамілі ў штабе Аляксандра Казуліна, на ўсіх затрыманых складзеныя пратаколы па артыкуле 156 Адміністратыўнага кодэксу — дробнае хуліганства.

Ім пагражае арышт да 15 сутак.

Радыё Свабода