У Магілёве раніцай затрымалі юрысконсульта Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра Караўлёва. Яго сілай пасадзілі ў машыну, калі ён выходзіў з дому. Дагэтуль невядома, у чым яго вінавацяць.
Сёньня ж ва ўправу КДБ выклікаюць старшыню Магілёўскай філіі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Галіну Лісіцыну. Супрацоўнікі КДБ цьвердзяць, што спадарыня Лісіцына арганізоўвала выезд магілёўцаў на «Чарнобыльскі шлях» у Менск і такім чынам парушыла закон. Аляксандар Каралёў і Галіна Лісіцына належаць да незарэгістраванай Партыі працы.
Радыё Свабода