На Каcтрычніцкай плошчы ў пятніцу ўвечары адбыўся чарговы флэш-моб пад назваю «Плошча наша». Маладыя людзі сабраліся на плошчы з марозівам і чупа-чупсамі, на ўдзельніках флэш-мобу былі таксама значкі «За свабоду», джынсавыя і бел-чырвона-белыя стужкі. Спэцназ брутальна разагнаў акцыю, затрымаўшы каля дзясятка ўдзельнікаў.
Радыё Свабода