У цэнтры Варшавы стаяў намет пад бела-чырвона-белым сцягам

17/05/2006

16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, ў цэнтры Варшавы з самай раніцы стаяў намет, над якім луналі бела-чырвона-белы і джынсавы сцягі. Да намёта былі прымацаваныя здымкі беларускіх палітвязняў. Актывісты Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі збіралі подпісы ў падтрымку палітзняволеных.

Увечары ў варшаўскім клубе «Рэмонт», на будынку якога вісеў вялізарны 10-мэтровы бела-червона-белы сцяг, адбыліся яшчэ два мерапрыемствы, прысвечаныя Дню салідарнасці з Беларусьсю. На пачатку у клубе прайшла мультымедыйная прэзэнтацыя Дней салідарнасці з Беларусьсю, якія праходзяць у Польшчы кожны месяц з 16 кастрычніка 2005 году.

Пасля у клубе выступіў вядомы беларускі рок-гурт ZET, які забаронены ў Беларусі разам з іншымі рок-гуртамі, якія выступалі на акцыях апазыцыі.

 

Хартия-97