Рада Эўрапейскага зьвязу адмысловай пастановай уводзіць абмежавальныя фінансавыя меры супраць беларускіх чыноўнікаў, якія вінаватыя ў фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сакавіка 2006 году, грубых парушэньнях выбарчага заканадаўства, зьнішчэньні грамадзкіх інстытутаў, перасьледу дэмакратычнай апазыцыі.
Згодна з гэтым рашэньнем будуць замарожаныя ўсе выяўленыя рахункі і маёмасьць у краінах Эўразьвязу, зьвязаныя наўпрост ці ўскосна з наступнымі беларускімі чыноўнікамі:
1. Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнт Беларусі;
2. Генадзь Нявыглас, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта;
3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта;
4. Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, адказны за ідэалёгію;
5. Алег Праляскоўскі, памочнік прэзыдэнта і кіраўнік ідэалягічнай управы адміністацыі прэзыдэнта;
6. Аляксандар Радзькоў, міністар адукацыі;
7. Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі;
8. Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі;
9. Аляксандар Зімоўскі, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі;
10. Уладзімер Канаплёў, старшыня Палаты прадстаўнікоў;
11. Мікалай Чаргінец, кіраўнік камісіі Савету Рэспублікі;
12. Сяргей Касьцян, кіраўнік камісіі Палаты прадстаўнікоў;
13. Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр БРСМ;
14. Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтравыбаркаму;
15. Пётр Міклашэвіч, генэральны пракурор;
16. Алег Сьліжэўскі, кіраўнік аддзелу грамадзкіх аб’яднаньняў і партыяў Мін’юсту;
17. Аляксандар Харытон, кансультант гэтага аддзелу Мін’юсту;
18. Яўген Сьмірноў, першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду;
19. Надзея Равуцкая, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску;
20. Мікалай Трубнікаў, судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску;
21. Мікалай Купрыянаў, намесьнік генэральнага пракурора;
22. Сьцяпан Сухарэнка, старшыня КДБ;
23. Васіль Дземянцей, першы намесьнік старшыні КДБ;
24. Леанід Козік, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў;
25. Аляксандар Каляда, старшыня Берасьцейскай абласной выбарчай камісіі;
26. Уладзімер Міхасёў, старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі;
27. Леанід Лучына, старшыня Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі;
28. Ігар Карпенка, старшыня Менскай гарадзкой выбарчай камісіі;
29. Уладзімер Курловіч, старшыня Менскай абласной выбарчай камісіі;
30. Мікалай Мяцеліца, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі;
31. Міхаіл Пішчулёнак, старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі;
32. Віктар Шэйман, старшыня Рады Бясьпекі;
33. Дзьмітры Паўлічэнка, камандзір брыгады спэцназу;
34. Уладзімер Навумаў, міністар унутраных справаў;
35. Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтравыбаркаму;
36. Юры Падабед, камандзір палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.
Радыё Свабода